Грамадства1414

Хто такі Андрэй Аляксандраў — прапагандыст АНТ, які стажыраваўся ў «Жоўтых злівах» і ездзіць на затрыманні

Распавядаем, як ён узыйшоў на алімп і калі паспеў атрымаць адміністратыўку па 23.34.

Калаж «Нашай Нівы»

Вясковы хлопец з Козелаў

Андрэю Аляксандраву 33 гады. Нарадзіўся ў вёсцы Манькавічы Столінскага раёна ў сям'і Козелаў — прозвішча ён зменіць ужо пасля сканчэння ўніверсітэта. Некалі тут быў палац Радзівілаў, а ў 1885-м Марыя Радзівіл заклала пейзажны парк. Гэта адна з найбольшых вёсак Брэсцкай вобласці, жыхароў тут болей за дзве тысячы.

Бацькі ў Андрэя простыя — маці рабочая на малочным заводзе, бацька — кіроўца там жа. Жонкі ў прапагандыста няма.

Малады Андрэй Козел (Аляксандраў). Фота: Укантакце

Хлопец у 18 гадоў паспеў папрацаваць на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Пасля паступіў на журфак БДУ, адкуль выпусціўся ў 2015-м.

Адзін з аднакурснікаў згадвае, што Аляксандраў (Козел на той момант) быў выхаваным хлопцам. Не выказваў свайго стаўленні ні да апазіцыі, ні да ўлады.

«Ціхі хлопец, у кампаніі шмат жартаваў. Зусім не крывавы прапагандыст», — згадваюць яго ў студэнцтве.

«Але і мэтанакіраванасць у яго была даволі відавочная: ён жадаў працаваць на ТБ, практыку там праходзіў і, здаецца, магчымасць мець месца ўладкавання пры рэжыме мацнейшая за ўласную годнасць. Таму для мяне было дзіўна назіраць гэту трансфармацыю, бо Андрэй не быў дурнем ці злаўмысным».

Фота: інстаграм Аляксандрава

У базах «Кіберпартызанаў» яго месцам працы ў 2013-м пазначанае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гняздзілава Агра» — імаверна, гэта была кароткая падпрацоўка на лета.

Адно з захапленняў Аляксандрава-Козела — ягоны байк. Прапагандыст займеў сабе сярэднебюджэтную мадэль, а менавіта Honda VTX 1800. Ягоны кошт цяпер ад шасці да дзесяці тысяч даляраў. Наведвае ён і байкерскія злёты, з якіх робіць рэпартажы на АНТ.

Андрэй Аляксандраў і ягоны матацыкл. Фота з інстаграма Аляксандрава

Да працы на АНТ, мяркуючы па інстаграме Аляксандрава, падключыўся і ягоны малодшы 25-гадовы брат Яўген. Ён, меркавана, працуе аператарам.

Андрей Аляксандраў з братам Яўгенам. Фота з інстаграма Аляксандрава

АНТ і зорны час

Козел прыйшоў на АНТ не пазней за снежань 2015-га. Ён працаваў у навінах, быў асноўным голасам агучкі і ў кадры амаль не з'яўляўся. Пісаў пра ўсё запар, але па палітычных тэмах не працаваў зусім.

Першыя рэпартажы Андрэя Козела на АНТ, які пасля стаў Аляксандравым. У кадры яго тады не было. Скрын сайта АНТ

З 2016-га ён афіцыйна змяняе прозвішча на Аляксандраў. Чаму менавіта гэтае прозвішча — невядома. У сябрах у сацсетках прапагандыста ёсць людзі з такім прозвішчам, але сярод блізкіх сваякоў такіх няма.

У 2020-м карэспандэнт, па словах былых калег, нейкі час «стажыраваўся» ў праўладным тэлеграм-канале «Жоўтыя слівы».

Пасля Козел працаваў на жаночых маршах, пад прыкрыццём сілавікоў, дзе з'едліва дакопваўся да людзей. Пасля ў эфіры АНТ пачаў «выкрываць» прыхільнікаў зменаў у краіне. Увогуле, адчувальная частка рэпартажаў прапагандыста з таго часу мае палітычную афарбоўку, а нейтральных усё меней.

Аляксандраў спрабуе апытаць чалавека побач з жаночым маршам. Фота: АНТ

У 2020-м у Аляксандрава адбыўся кур'ёз: ён займеў адміністратыўку па артыкуле 23.34 («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»). Яго затрымалі 16 кастрычніка 2020-га і даставілі ў Савецкі РУУС Мінска. У РУУС Аляксандраў сказаў, што ён беспрацоўны жыхар Мінска.

Праўда, ходу справе не далі — відаць, разабраліся, што ён аніякі не беспрацоўны.

У студзені 2021-га за адданую працу на прапаганду Аляксандраў атрымаў з рук Лукашэнкі «прэзідэнцкую падзяку».

Андрэй Аляксандраў атрымлівае падзяку з рук Лукашэнкі. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Што ён робіць цяпер

Аляксандраў рыхтаваў рэпартажы пра міграцыйны крызіс. Ён улез у натоўп мігрантаў, якія атакавалі польскіх памежнікаў у лістападзе 2021-га. Праз гэта яго разам з аператарам накрыла хваляй пярцовага газу.

Аляксандраў у натоўпе мігрантаў, якія спрабуюць прарвацца праз польскую мяжу. Фота: АНТ

Цяпер Аляксандраў пужае беларусаў ЗША і НАТА, распавядае пра жахі жыцця ва Украіне. І разам з сілавікамі ездзіць на палітычныя затрыманні.

Адны з апошніх матэрыялаў Аляксандрава. Скрын АНТ

Напрыклад, разам з САХРам ён ездзіў затрымліваць абвінавачаных у атацы на базу АМАП (у верасні 2021 года ініцыятыва «Буслы ляцяць» атакавала яе з дрона).

Прапагандыст Андрэй Аляксандраў дапытвае затрыманага. Скрын відэа АНТ

Акрамя сюжэтаў, Аляксандраву даверылі весці перадачу «Будзе дапоўнена» (звычайна там за вядучага Ігар Тур).

Сваёй любімай кнігай ён называе «Ферму» Оруэла.

У адным з інтэрв'ю прапагандыст радаваўся: пасля 2020-га ніхто з сяброў яго не асудзіў.

«Не было ў маім асяроддзі такога чалавека, які б ад мяне адвярнуўся і пачаў выдаваць у мой адрас нейкія гадасці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Правдоруб 54
    14.03.2024
    Казел ещё получит свое!
  • Ферма
    14.03.2024
    Козел - ён і ў лукашысцкім стойле козел. 
  • Витя
    14.03.2024
    Одним словом: казёл он.

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек3

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў6

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»18

Гігін: Мы павінны любіць і абараняць свой герб, сцяг, гімн, Лукашэнку — тады нас будуць паважаць у свеце24

У Гродне п'яны кіроўца маршруткі вёз 13 пасажыраў

Украіна ўпершыню правяла атаку выключна з выкарыстаннем рабатызаваных сістэм

«Камунарка» выпусціла шакалад з начынкай з аліўе ФОТАФАКТ15

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек3

На катку на Нямізе ў Мінску памёр чалавек

Галоўнае
Усе навіны →