У Бяла-Падлясцы два беларусы збілі паляка. Паліцыя сцвярджае, што без дай прычыны
На мінулыя выхадныя ў польскай Бяла-Падлясцы два мужчыны збілі 22-гадовага хлопца. Паводле інфармацыі паліцыі, мужчыны збілі чалавека без дай прычыны. Яны збівалі яго рукамі і нагамі па ўсім целе. У выніку пацярпелы атрымаў цялесныя пашкоджанні і трапіў у бальніцу.
14.06.2024 / 17:15
Фота: паліцыя Бяла-Падляскі
Аднаго з нападнікаў затрымаў ахоўнік будынка, каля якога адбывалася збіццё. Затрыманым аказаўся 35-гадовы беларус. Ён сцвярджаў, што не мае дачынення да гісторыі, аднак паліцыя ўстанавіла ягоную датычнасць.
Неўзабаве затрымалі і другога нападніка — 41-гадовага беларуса. Абодвум былі выстаўленыя абвінавачванні, у іх канфіскавалі грошы для пакрыцця судовых выдаткаў. Да суда мужчыны будуць знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам без права набліжацца да пацярпелага.
Мужчынам пагражае да 5 гадоў турмы.
Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які па заданні ГРУ рыхтаваў дыверсіі ў Польшчы
Адным з затрыманых у Польшчы па «справе аб падпалах» беларусаў можа быць раней судзімы былы баец ММА
23-гадовага беларуса дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь