Новая Расія: Шрайбман не верыць, што яна зменіцца

«Расія застанецца ці ў сваім сённяшнім стане, ці ў стане 90-х гадоў».

17.06.2024 / 11:11

Арцём Шрайбман. Скрын відэа: chasiki_ / YouTube

У новым выпуску ток-шоу «Гадзіннічак цікае» аналітык Арцём Шрайбман заўважыў, што да размоваў аб «новай Расіі» адносіцца вельмі скептычна:

«Я песіміст у адрозненні ад Івана Краўцова».

Шрайбман разважае: ён не думае, што расіяне неяк генетычна не схільныя да дэмакратыі ці ім наканавана жыць у дыктатуры, але

ў бліжэйшай перспектыве («пры нашым жыцці») Расія застанецца ці ў сваім сённяшнім стане, ці ў стане 90-х гадоў.

Ні адзін з гэтых варыянтаў, падкрэслівае аналітык, не з'яўляецца дэмакратыяй, якая функцыянуе. Але адзін больш небяспечны, а другі — менш.

«Пытанне беларускага шляху — як мы канкрэтна выкарыстаем умоўныя 90-я, вокны магчымасцей слабой алігархічнай карупцыйнай Расіі, у тым ліку для свайго геапалітычнага самавызначэння, ідэнтычнасці, беларускай мовы, дэмакратыі.

Трэба разумець, наколькі важныя гэтыя вокны 90-х у Расіі. У мінулым мы іх не змаглі выкарыстаць. Таму важна наступныя не прапусціць», — адзначае Шрайбман.

«Мне цяжка ўявіць існаванне гэтай вялікай усё яшчэ адзінай дзяржавы, без адколатых кавалкаў, якая кіруецца з цэнтра, і тым не менш дэмакратычная. Для мене тут нестыкоўка. Ці ты нейкае напалову разваленае карыта, ці вельмі рыхлая канфедэрацыя альбо аўтарытарны рэжым».

Шрайбман: Лукашэнка не разумее, як пабудаваць сістэму транзіту ўлады з гарантыяй бяспекі для сваёй сям'і

Шрайбман: Няма прасторы для абмену палітвязняў, планка для пачатку размовы з Лукашэнкам вельмі высокая

Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх

Nashaniva.com