Свет33

Расія пачала паляваць на актывы Google па ўсім свеце праз «сяброўскія краіны». Ужо ёсць прэцэдэнт

Буйны паўднёваафрыканскі партал Moneyweb паведаміў, што высокі суд ПАР днямі наклаў арышт на актывы кампаніі Google унутры краіны за тое, што яна «не выканала патрабаванні Расіі» па разблакаванні ютуб-старонкі праваслаўнага тэлеканала «Спас». Эксперты адзначылі, што гэта з'яўляецца прэцэдэнтам, які можа ператварыцца ў тэндэнцыю і ў іншых краінах.

Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл глядзяць на адзін з офісаў кампаніі Google. Фоты: Wikimedia Commons, Mikhail Svetlov / Contributor Getty Images. Калаж: «Наша Ніва»

Паводле партала Moneyweb, Расія разаслала па ўсім свеце звароты з просьбай выкарыстаць замежныя юрысдыкцыі для выканання судовага рашэння супраць кампаніі Google за адмову здымаць блакіроўку з расійскіх рэсурсаў у сацсетках.

Так, па запыце Расіі днямі былі арыштаваныя актывы Google у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР) за блакіроўку ютуб-старонкі праваслаўнага тэлеканала «Спас».

«У чэрвені 2023 года ў расійскім судзе было вынесена рашэнне, паводле якога амерыканскі філіял кампаніі Goоgle (Google LLC) павінен аднавіць ютуб-каналы расійскага Фонду праваслаўнага тэлебачання, якому належыць тэлеканал «Спас», альбо выплаціць штраф.

Да нас звярнулася расійская юрыдычная фірма Art De Lex, якая хацела, каб мы прызналі гэтае расійскае рашэнне і атрымалі дазвол на выкананне яго ў юрысдыкцыі ПАР. Мы выканалі гэта, і ў выніку высокі суд завёў справу на кампанію Google і арыштаваў яе актывы», — заявіў парталу Moneyweb паўднёваафрыканскі юрыст Х'юга Джонстан, чыя фірма пагадзілася супрацоўнічаць з расіянамі.

Джонстан адзначыў, што ў ПАР ужо ёсць вопыт прызнання замежных судовых рашэнняў, аднак выпадак з Расіяй — «гэта новаўвядзенне, якое раней не выпрабоўвалася ў паўднёваафрыканскай юрысдыкцыі».

Юрыст дадаў, што расійская фірма Art De Lex накіравала аналагічныя звароты і ў іншыя краіны па ўсім свеце, каб яны распачалі падобныя справы супраць Google.

Аднак, як прызнаецца Джонстан, арышт актываў Google не азначае, што яны будуць прададзеныя на карысць ПАР альбо Расіі. Юрыст падкрэслівае, што высокі суд краіны яшчэ не прызнаваў расійскае патрабаванне на атрыманне кампенсацыі ад Google за невыкананне судовага рашэння.

«Таму гэта можна назваць не арыштам, а толькі захоўваннем актываў. Google не зможа праводзіць з імі ніякіх аперацый, але і ўлады ПАР таксама не будуць мець да іх ніякага доступу. Google усё яшчэ мае права абскардзіць і аспрэчыць арышт актываў.

Паводле расійскага суда, калі Google не выканае патрабаванні за 6 дзён з моманту вынясення рашэння, то штраф для кампаніі будзе складаць каля 4 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 45 000 даляраў ЗША) кожны 9-месячны перыяд пратэрміноўкі. Але наш суд яшчэ не прызнаваў права Расіі на атрыманне такой кампенсацыі», — заявіў Джонстан.

Нагадаем, што Расія афіцыйна ўносіць ПАР у спіс «сяброўскіх краін» (там ёсць і Беларусь). Калі Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за злачынствы супраць чалавечнасці ва Украіне, Паўднёвая Афрыка планавала выйсці з-пад юрысдыкцыі суда, каб не арыштоўваць расійскага кіраўніка, які хацеў прыехаць у краіну на саміт БРІКС.

Каментары3

  • Ратуйма мурынаў ад Расейскай Імперыі!
    11.06.2024
    Зянон Пазьняк не мусіць пакінуць без увагі такое паняволенне Расеяй афрыканскіх народаў і Гугла.
  • Так
    12.06.2024
    У ПАР пры ўладзе сацыял-дэмакраты постмандэлаўцы вось і супраца з Расіяй.
  • дуся
    15.06.2024
    Лишить ЮАР гугла и усе.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць