У Вільні беларус з бел-чырвона-белым сцягам залез на вышку — яму 4 гады не даюць статус уцекача
Уцякач Ягор Міхалькевіч 17 чэрвеня залез на вышку мабільнага аператара з бел-чырвона-белым сцягам. Так ён пратэставаў супраць адмовы Дэпартамента міграцыі Літвы даць яму статус уцекача.
17.06.2024 / 15:37
На месца прыбылі журналісты, паліцыя і экстраныя службы, якія ўгаварылі мужчыну спусціцца ўніз.
Ягор распавёў журналісту TV3.lt, што ў Літве ён знаходзіцца са жніўня 2020 года. За чатыры гады знаходжання ў краіне статус уцекача ён так і не атрымаў, нягледзячы на адпаведныя рашэнні суда.
Ягор кажа, што падчас выбараў у Беларусі быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыка, дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай, яго за палітычную дзейнасць саджалі ў ІЧУ.
Скрын відэа
Са жніўня 2020 года яму адмаўляюць у даванні прытулку ў Літве.
«Суд становіцца на мой бок, мне потым зноў адмаўляюць. Замкнёнае кола. Чатыры гады я жыву ў статусе просьбіта прытулку», — кажа беларус.
Ягор кажа, што выйшаў на пратэст, каб атрымаць дакументы і «спакойна жыць і працаваць» у Літве.
Цягнік з мігрантамі затрымалі ў Кузніцы: яны хацелі трапіць у Польшчу ў грузавым вагоне
Туск: Прыцягненне ў Польшчу беларускіх і расійскіх айцішнікаў дапамагло стварыць «замежную агентуру»
Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію