У Мастоўскім раёне бацька амаль год рэгулярна збіваў свайго 10-гадовага сына

Пракуратура Мастоўскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 47-гадовага мясцовага жыхара ў катаванні свайго сына, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

17.06.2024 / 16:15

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з матэрыяламі справы, мужчына з мая 2023 года па 8 красавіка 2024 года не менш за 11 разоў збіў свайго 10-гадовага сына. Шматдзетны бацька наносіў дзіцяці ўдары папругай альбо рукамі па розных частках цела.

Свае дзеянні мужчына тлумачыў працэсам выхавання. Напрыклад, ён біў сына за тое, што ён дрэнна паводзіў сябе ў школе, парваў штаны пры катанні на ровары або зайшоў у пакой у непажаданы для бацькі час.

Мужчыну выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 154 КК («Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетняга»). Ён знаходзіцца пад вартай.

Акрамя таго, да адказнасці прыцягнутыя чатыры службовыя асобы, у абавязкі якіх уваходзіць сачэнне за сітуацыяй у праблемных сем'ях: тры з іх прыцягнутыя да дысцыплінарнай, а адна — да матэрыяльнай адказнасці.

У Бяла-Падлясцы два беларусы збілі паляка. Паліцыя сцвярджае, што без дай прычыны

У Пружанскім раёне 15-гадовы падлетак да смерці збіў бацьку

У Барысаўскім раёне маці пакусала і збіла тэлефонам паўтарагадовага сына

Nashaniva.com