Пуцін прызначыў намесніцай міністра абароны сваю пляменніцу

Уладзімір Пуцін правёў новыя перастаноўкі ў Міністэрстве абароны Расіі. Сярод прызначаных ім новых намеснікаў міністра — Ганна Цывілёва, якая, па інфармацыі ўрада Вялікабрытаніі, з'яўляецца стрыечнай пляменніцай Пуціна.

17.06.2024 / 17:02

Ганна Цывілёва

Пуцін вызваліў ад пасад чатырох намеснікаў міністра абароны з каманды былога міністра Сяргея Шайгу: Мікалая Панкова, Руслана Цалікава, Таццяну Шаўцову і Паўла Папова.

Новапрызначаная Ганна Цывилёва на пасадзе намесника міністра будзе адказваць за сацыяльнае і жыллёвае забеспячэнне вайскоўцаў, выводзіць іх на «новы якасны ўзровень».

Акрамя Цывілёвай, новымі намеснікамі міністра абароны Расіі прызначаныя Леанід Горнін (першы намеснік) і Павел Фрадкоў.

У выпадку кар'ернага росту Паўла Фрадкова таксама можна заўважыць сямейны пачатак. Ён малодшы сын Міхаіла Фрадкова, былога пуцінскага прэм'ера і экс-кіраўніка Службы знешняй разведкі. 

«Будуць арыштаваныя сотні людзей». Пуцін загадаў ФСБ зачысціць Мінабароны, каб пакараць за правалы ва Украіне

Затрымаць намесніка міністра абароны Расіі «дапамаглі» ўкраінскія спецслужбы — ГУР

«За карупцыю яго б ніхто затрымліваць не стаў». Намесніка міністра абароны РФ могуць абвінаваціць у дзяржздрадзе

Арыштаваны расійскі намеснік міністра абароны валодае дваранскай сядзібай у Маскве. Чым яна адметная?

Nashaniva.com