Расія ўдарыла ракетамі па Палтаве, 16 параненых

У Палтаве ў выніку расійскага ракетнага абстрэлу пацярпелі 16 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, паведамляе мясцовая пракуратура. Пры гэтым колькасць пацярпелых расце.

17.06.2024 / 21:30

17 чэрвеня вайскоўцы Узброеных сілаў Расіі нанеслі ракетны ўдар па ўкраінскай Палтаве.

«Папярэдне праціўнік біў крылатай ракетай Х-59 па аб’ектах цывільнай інфраструктуры. Шэсць чалавек шпіталізаваныя. Пашкоджаныя некалькі шматпавярховых дамоў, памяшканні дзіцячых садкоў, лініі электраперадачы і гаражы», — паведамілі ў мясцовай пракуратуры.

Першапачаткова было вядома пра 12 пацярпелых, а затым іх колькасць павялічылася.

Расіяне ўдарылі ракетай па жылым сектары Крывога Рога, шмат загінулых і параненых

Расійская армія ноччу атакавала Кіеў ракетамі і дронамі

Уначы Расія атакавала Украіну 5 крылатымі ракетамі і 53 беспілотнікамі

Nashaniva.com