З тысячы беларусаў, якія звярнуліся па міжнародную абарону ў Германіі, яе атрымалі не больш за 40 чалавек

Беларускія палітуцекачы сустракаюць «высокі бюракратычны барʼер у Германіі», таму актывісты з Беларусі радзей пераязджаюць ва ў гэтую краіну ў параўнанні з Украінай, Грузіяй, Польшчай і Літвой, заявіла сустаршыня абʼяднання беларусаў Германіі «РАЗАМ eV» Марыя Рудзь.

18.06.2024 / 10:40

 Паводле яе слоў, якія прыводзіць «Позірк», 300 беларускіх палітуцекачоў атрымалі гуманітарную візу ў Германіі. «Для гэтага патрэбныя вельмі сурʼёзныя доказы таго, што чалавека пераследуюць на радзіме. Даныя аб вобысках, адміністрацыйныя і крымінальныя пратаколы. ⟨…⟩ Персона павінна знаходзіцца не ў Германіі і не ў Еўрасаюзе». 

Што тычыцца атрымання міжнароднай абароны ў Германіі, то «каб яе атрымаць, была пададзена тысяча запытаў ад беларусаў, і ў выніку атрымана не больш як 40 станоўчых адказаў». 

«Гэта доўгі працэс, які мае нізкі працэнт пазітыўных адказаў. Чалавек павінен знаходзіцца ў Германіі, абавязаны жыць у лагеры для бежанцаў, а таксама павінны быць дакументы, якія даказваюць рэальную небяспеку знаходжання чалавека ў Беларусі», — падкрэсліла Рудзь. 

Рудзь адзначыла, што «ў Германіі жывуць каля 30 тыс. беларусаў, а гэта значыць, што ў бліжэйшы час праблема пашпартоў закране ўсіх гэтых людзей». 

Па словах Рудзь, ёй вядомыя выпадкі, калі людзям адмаўлялі ў міжнароднай абароне ў Нямеччыне, яны вярталіся ў Беларусь, дзе іх арыштоўвалі.

У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну за адмаўленне Халакосту

Сікорскі: На заклік знайсці і выдаць забойцу памежніка Беларусь адказала абвінавачваннямі

Туск: Прыцягненне ў Польшчу беларускіх і расійскіх айцішнікаў дапамагло стварыць «замежную агентуру»

Nashaniva.com