У Расіі пасля пачатку вайны больш за 10 тысяч салдат прайшлі праз суды за ўхіленне ад службы

Лічба ў 10085 салдат, актуальная на 15 чэрвеня, уключае ў сябе толькі тых вайскоўцаў, справы супраць якіх дайшлі за гэты час да судоў. Колькасць салдат, супраць якіх такія справы ўжо заведзеныя, але яшчэ не дайшлі да суда, ацаніць немагчыма, піша «Медыязона».

18.06.2024 / 20:25

На піку ў красавіку гэтага года суды выносілі больш за 30 прысудаў у дзень. Большая частка з гэтых прысудаў — умоўныя, яны дазваляюць камандзірам неадкладна адпраўляць асуджаных назад на перадавую.

Больш за 10 тысяч крымінальных спраў з пачатку вайны азначае, што ў сярэднім у Расіі за дзень заводзіцца каля 12 спраў за тое ці іншае ўхіленне ад вайсковай службы.

Да абвяшчэння ў Расіі мабілізацыі расійскіх вайскоўцаў практычна не пераследавалі за адмову ад службы. Аднак пасля верасня 2022 года ім забаранілі звальняцца, а Дзярждума прыняла больш жорсткія «ваенныя» папраўкі ў артыкулы Крымінальнага кодэкса.

З таго моманту ў суды паступіла 9059 спраў аб самавольным пакіданні часці, 627 спраў аб невыкананні загаду і 339 спраў аб дэзерцірстве.

На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту

Расійскія вайскоўцы выкралі ў Арменіі яшчэ аднаго збеглага салдата

Расійскі дэзерцір, які ў пачатку жніўня пагражаў падарваць гранату ў Башкартастане, скончыў жыццё самагубствам

Nashaniva.com