У Зэльвенскім раёне паваленае ветрам дрэва забіла жанчыну

Пра трагедыю ў Зэльвенскім раёне паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

19.06.2024 / 22:22

Фота Гродзенскага абласнога УМНС

«У выніку шквалістага ўзмацнення ветру на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў у Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Свіслацкім раёнах. Сарваныя дахі жылых дамоў.

У выніку падзення дрэва ў Зэльвенскім раёне загінула жанчына 1982 года нараджэння», — расказалі ў ведамстве.

Цяпер ратавальнікі праводзяць у гэтым рэгіёне работы па раскрыжоўванні паваленых дрэў і іх прыбіранні.

Фота таго, што нарабіў вецер у Зэльвенскім раёне, даслалі чытачы выдання «Анлайнер».

Мінск сёння зноў трапіў пад моцную залеву ФОТЫ і ВІДЭА

Белгідрамет перадаў на сёння аранжавы ўзровень небяспекі

Якім будзе надвор'е гэтым летам?

Nashaniva.com