Арменія не возьме ўдзелу ў наступным пасяджэнні АДКБ

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян не будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ, якое адбудзецца 21 чэрвеня ў Алматы. Пра гэта ў адказ на запыт «Арменпрэс» паведаміла прэс-сакратар МЗС Арменіі Ані Бадалян.

20.06.2024 / 08:59

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян. Фота: МЗС Арменіі

Плануецца, што на пасяджэнні, якое пройдзе пад старшынствам Казахстана, міністры замежных спраў дзяржаў — членаў АДКБ абмяркуюць міжнароднае развіццё, сітуацыю ў рэгіёне, механізмы ўзмацнення каардынацыі ў сферы знешняй палітыкі, а таксама вынікі супрацоўніцтва ў рамках Арганізацыі. 

Чакаецца, што Савет адобрыць шэраг праектаў рашэнняў, якія будуць вынесены на зацвярджэнне падчас чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца 28 лістапада бягучага года. 

У лютым 2024 года Арменія абʼявіла пра замарозку свайго членства ў АДКБ, а пазней таксама адмовілася плаціць членскія ўзносы ў арганізацыю. 

12 чэрвеня падчас выступу ў Нацыянальным Сходзе прэмʼер-міністр Нікол Пашынян не выключыў, што Арменія ў будучыні выйдзе з АДКБ.

Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка

Пасла Арменіі ў Беларусі адклікалі ў Ерэван для кансультацый 

«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза

Чаму Пашынян стаў рэзка крытыкаваць Лукашэнку?

«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»

Nashaniva.com