Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі

Пра сустрэчу ў Вільні Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам паведаміла яе прэс-служба. 

20.06.2024 / 17:53

Святлана Ціханоўская і Арарат Мірзаян. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Паведамляецца, што падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі.

Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра нявыдачу беларускіх грамадзян па запытах рэжыму.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка выказала спадзяванне на працяг шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. 

Арменія не возьме ўдзелу ў наступным пасяджэнні АДКБ

«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»

«У Беларусі гэта сапраўды раскоша». МЗС Арменіі тонка патроліла Лукашэнку ў адказ на словы Глаза

Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка

Nashaniva.com