Лукашэнка падарыў Зюганаву ордэн на юбілей
20 чэрвеня Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні нязменнага цягам больш за 30 гадоў лідара расійскіх камуністаў Генадзя Зюганава ордэнам Пашаны.
20.06.2024 / 20:10
Генадзь Зюганаў ускладае кветкі да магілы Іосіфа Сталіна. Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko
Ушанавалі Зюганава «за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, саюзнага будаўніцтва, умацаванне дружалюбных адносін і адзінства народаў дзвюх краін».
26 чэрвеня лідару расійскіх камуністаў споўніцца 80 гадоў, і гэтае ягонае ўшанаванне відавочна з'яўляецца падарункам да юбілею.
Генадзь Зюганаў належыць да ліку тых расійскіх палітыкаў, з якімі Лукашэнка мае справу з самага пачатку свайго прыходу да ўлады ў Беларусі. Ён узначаліў Камуністычную партыю Расійскай Федэрацыі 14 лютага 1993 года, адразу пасля таго, як яе дазволілі ў постсавецкай Расіі афіцыйна аднавіць. З таго часу лідары гэтай палітычнай сілы не мяняліся.
Зорны час Зюганава прыпаў на 1990-я, калі на прэзідэнцкіх выбарах 1996 года ён быў галоўным канкурэнтам Барыса Ельцына і не дапусціць яго да ўлады ўдалося толькі праз хітра арганізаваную перадвыбарчую кампанію, у якой хапала маніпуляцый і прамых злоўжыванняў. Пасля таго КПРФ разам з яе лідарам, захоўваючы ролю асноўнай фармальна апазіцыйнай сілы ў Расіі, па-сур'ёзнаму на ўладу больш не прэтэндавалі, пагадзіўшыся стаць часткай пуцінскай палітычнай сістэмы.
«Адлупцаваць — гэта мы лёгка». Пуцін абмеркаваў з Зюганавым цялесныя пакаранні
У Мінску праходзіць «антыфашысцкі» камуністычны форум. На яго прыехаў Зюганаў
Зюганаў абурыўся, што Байдэна, «які спатыкаецца», паказваюць па ТБ часта, а пра Брэжнева маўчаць