У Маладзечне чалавек двойчы прынёс у краму замест рублёў «дублі». І ў яго атрымалася
У Маладзечне мясцовы жыхар двойчы разлічыўся з прадаўцом гандлёвага кіёска сувенірнымі купюрамі. Прадавачка заўважыла сваю памылку толькі ўвечары, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
20.06.2024 / 23:05
Грашовыя купюры, якія прадавачка па няўважлівасці прымала, мала таго што былі зробленыя на неадпаведнай паперы, дык на іх было і напісана замест «рублёў» «дублёў».
Такія дзеянні з боку чалавека, які плаціў гэткімі купюрамі, кваліфікуюцца як махлярства: завалоданне маёмасцю альбо набыццё права на маёмасць шляхам падману або злоўжыванні даверам. Па гэтым факце ў маладзечанскай міліцыі цяпер праводзяць праверку.
Тэлефонныя махляры рэанімавалі старую схему падману. Як ні дзіўна, яна працуе
16-гадовы хлопец падпрацоўваў кур'ерам тэлефонных махляроў і вынес 2,6 мільёна рублёў
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай