Цела 20-гадовай дзяўчыны, што знесла морам у Сочы, знайшлі толькі за некалькі кіламетраў

Трагічны выпадак здарыўся ў расійскім горадзе некалькі дзён таму.

21.06.2024 / 08:06

Цела 20-гадовай дзяўчыны, якую панесла ў мора з пляжа «Рыўера» ў Сочы, знайшлі за некалькі кіламетраў ад месца знікнення.

Паводле інфармацыі Mash, ратавальнікі знайшлі яе насупраць пляжу «Зялёны Гай» у Хосцінскім раёне.

Нагадаем, што трагічны выпадак здарыўся некалькі дзён таму. Дыяна з Ліпецкай вобласці гуляла разам з хлопцам уздоўж мора.

 

Маладыя людзі жартаўліва штурхаліся. Раптам марская хваля падхапіла дзяўчыну і знесла ў мора. Момант трапіў на відэа.

Пасля сястра дзяўчыны абвінаваціла хлопца і яго сябра ў халатных паводзінах і неаказанні дапамогі.

У расійскім Сочы 20-гадовую дзяўчыну ў белай сукенцы знесла ў мора пасля жартаўлівай штурханіны з хлопцам ВІДЭА

У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат

«Прыехала з сябрамі сустрэць світанак на беразе Дзвіны». Пад Віцебскам навучэнка каледжа патанула, спрабуючы выратаваць сяброўку

Nashaniva.com