Ва ўзросце 101 года памерла маці Пеле
У снежні 2022 года ёй вырашылі не паведамляць пра смерць знакамітага сына.
22.06.2024 / 07:59
Пеле і яго мама ў 1965 годзе. Фота: AP Photo, File
У пятніцу пайшла з жыцця маці зоркі сусветнага футболу Пеле. Селесце Арантэс быў 101 год. Яна памерла ў бальніцы, у якую паступіла восем дзён таму, піша sports.ru.
Апошнія пяць гадоў жанчына знаходзілася ў вегетатыўным стане. Яна не была праінфармаваная пра смерць сына ў снежні 2022 года.
«У яе была натхняльная гісторыя жыцця даўжынёю ў 101 год. Чарнаскурая жанчына, якая сутыкнулася з бясконцымі цяжкасцямі ў жыцці дзеля дабра сваёй сям'і», — адзначылі ў «Сантасе», за які доўгі час гуляў Пеле.
Зорка сусветнага футболу Эдсан Арантэс ду Насімэнтэ (Пеле) памёр 29 снежня 2022 года ва ўзросце 82 гадоў ад анкалогіі.
На гадавіну смерці Пеле ў яго футболку «адзелі» статую Хрыста ў Рыа ФОТАФАКТ
У Бразіліі адкрылі маўзалей Пеле
Імя Пеле ўключылі ў слоўнік партугальскай мовы як сіномім слова «найлепшы»
Бразілія развітваецца з Пеле ФОТА