«Знішчаны склад дронаў, інструктары і курсанты». Украіна паказала здымкі расійскай базы запуску дронаў пасля ўдару
ВМС Украіны сцвярджаюць, што ўдарылі па складзе «Шахедаў» 21 чэрвеня.
23.06.2024 / 09:35
Ваенна-марскія сілы Украіны паказалі спадарожнікавыя здымкі базы запуску расійскіх дронаў у Ейску пасля ўдару 21 чэрвеня.
Навучальная база, склад дронаў і інфраструктура для запуску беспілотнікаў у Краснадарскім краі, як сцвярджаюць у ВМС Украіны, былі знішчаны сіламі флота і СБУ.
Акрамя склада «Shahed-136 / Герань-2», ударам украінскіх беспілотнікаў былі знішчаныя навучальныя карпусы, а таксама пункты кіравання і сувязі разлікаў БПЛА.
Таксама былі знішчаны інструктары, якія рыхтавалі тэхнічны персанал і курсантаў-аператараў дронаў, якія ў момант удару знаходзіліся на базе, сцвярджае ВМС Украіны.
СБУ раней паведамляла пра ўдары па палігоне 167-га навучальнага цэнтра ў Ейску ў Краснадарскім краі, адкуль расейцы запускаюць «Шахеды» па Украіне. Аб пажары ў Ейску пісалі мясцовыя каналы, аднак афіцыйна расейскія ўлады не паведамлялі аб наступствах налёту.
Расія ноччу запусціла па Кіеўшчыне «Калібры»
Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую
Ракеты, якія расіяне ўначы запускалі па Украіне, праляталі праз Беларусь