Свет

Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую

Сербія непрыкметна нарошчвае продаж на захад боепрыпасаў, якія ў выніку ідуць на ўзмацненне абароны Украіны: нягледзячы на тое, што яна адна з дзвюх еўрапейскіх краін, якія не далучыліся да заходніх санкцый супраць Расіі, піша The Financial Times.

 Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч (справа) з кіраўніком Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Паводле ацэнак выдання, з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне аб'ём экспарту боепрыпасаў з Сербіі ва Украіну праз трэція краіны склаў каля 800 млн еўра. Гэтую суму ў прынцыпе прызнае і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, які прадстаўляе сітуацыю як магчымасці для сербскага бізнэсу, настойваючы пры гэтым, што Сербія як дзяржава не будзе прымаць нічый бок у ваенным канфлікце.

«Гэта частка нашага эканамічнага адраджэння, і гэта важна для нас. Так, мы экспартуем нашы боепрыпасы… Мы не можам экспартаваць ва Украіну ці ў Расію… Але ў нас было шмат кантрактаў з амерыканцамі, іспанцамі, чэхамі і іншымі. Што яны з гэтым робяць у канчатковым выніку — іх справа», — заявіў Вучыч.

«Еўропа і ЗША гадамі працавалі над тым, каб аддаліць Вучыча ад Пуціна», — сказаў адзін заходні дыпламат, дадаўшы, што галоўным гульцом у гэтым быў амбасадар ЗША ў Сербіі Крыстафер Хіл, які прыбыў у Бялград праз месяц пасля лютага 2022 года.

«Усе чакалі, што Хіл будзе змагацца з Вучычам, але яго адзінай задачай было аддаліць Бялград ад Масквы… Яму гэта ўдалося. Вучыч не сустракаўся і нават не тэлефанаваў Пуціну цягам многіх гадоў. І, вядома, ёсць пытанне аб пастаўках зброі, якая трапляе ва Украіну», — сказаў дыпламат.

Па словах аналітыкаў, для Захаду пошук падтрымкі Украіны стаў важнейшым, чым падштурхоўванне нацыяналістычнага лідара Сербіі да дэмакратычных рэформаў.

«Вучыч замоўчвае, што падтрымка Украіны ёсць, але не прамая… Ён гаворыць размыта. Відавочна, што ён не хоча прызнаваць гэтага. Ён хоча, каб ягоныя ўльтраправыя былі задаволеныя, у той час як на самай справе Сербія [прапанавала] Украіне маштабную дапамогу», — гаворыць навуковы супрацоўнік Інстытута гуманітарных навук у Вене Іван Вейвода.

Удзел Сербіі ў пастаўках боепрыпасаў ва Украіну настолькі завуаляваны, што афіцыйныя звесткі не адлюстроўваюць яго, мяркуюць дыпламаты і аналітыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць