Расія ноччу запусціла па Кіеўшчыне «Калібры»

У ноч на 23 чэрвеня Паветраныя сілы УСУ збілі дзве ракеты «Калібр» з трох, якія запусцілі расійскія вайскоўцы.

23.06.2024 / 09:27

 Фота: МНС Украіны

Як паведаміў камандуючы Паветраных сіл Мікалай Алешчук, ноччу 23 чэрвеня расіяне атакавалі Украіну трыма крылатымі ракетамі марскога базіравання «Калібр» з акваторыі Азоўскага мора. 

Дзве ракеты збіты зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі Паветраных сіл у Кіеўскай вобласці. 

У выніку падзення абломкаў ракеты ў адным з населеных пунктаў Кіеўскай вобласці пашкоджаныя 6 шматпавярховікаў і больш за 20 прыватных дамоў, паведаміў старшыня Кіеўскай АВА Руслан Краўчанка. 

Таксама пашкоджаныя будынкі АЗС, аптэкі, прадпрыемствы, адміністрацыйны будынак і 3 аўтамабілі.

Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую

Ракеты, якія расіяне ўначы запускалі па Украіне, праляталі праз Беларусь

У Мінабароны Расіі пацвердзілі «групавы ўдар» па аб'ектах энергетыкі Украіны ў ноч на суботу

Nashaniva.com