«Чаму мы павінны адмаўляцца ад парада?» Міністр Хрэнін тлумачыць, чаму без парада нікуды
Міністр абароны Віктар Хрэнін упэўнены, што калі беларусы перастануць праводзіць парады, то яны страцяць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.
23.06.2024 / 23:20
Міністр абароны Віктар Хрэнін і прапагандыстка СТБ Алёна Сырова. Скрын відэа СТБ
«Чаму мы павінны адмаўляцца ад парада?» — кажа Хрэнін у інтэрв'ю СТБ.
«Без вайскоўцаў, без войска б і не было гэтай перамогі і гэтай незалежнасці. Як, увогуле, і без ведання гісторыі. Зноў-такі, супраць нас хто спрабуе праводзіць нейкія мерапрыемствы, асабліва інфармацыйныя, яны ж на гэта і накіраваныя.
Каб мы адмовіліся, як гэта зрабілі нашы суседзі. Каб нам змяніць свядомасць, каб мы пачалі думаць па-іншаму. Груба кажучы, адмовіліся ад сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, страцілі сваю памяць.
А потым з намі можна рабіць што хочаш, калі гэта адбудзецца. Таму ўсе сэнсы менавіта тут сканцэнтраваны. І менавіта мы паказваем, што мы гатовыя, мы здольныя, мы шануем, мы памятаем, мы ганарымся сваёй гісторыяй. Таму парад будзе праводзіцца. Гэта вельмі добрая падрыхтоўка вайскоўцаў».
Да таго ж, дадаў Хрэнін, парад дапамагае прывесці тэхніку ў парадак.
Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час