Лаўроў у Мінску расказаў, чым будзе напад НАТА на Беларусь

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, які сёння прыляцеў у Мінск, на сустрэчы з прэсай пасля перамоў са сваім беларускім калегам Сяргеем Алейнікам, паведаміў, што напад НАТА на Беларусь «будзе пераходам за найнебяспечную рысу».

24.06.2024 / 18:53

Сяргей Лаўроў. Фота: БелТА

Паводле слоў Лаўрова:

«Я нават не хачу разважаць на тэму такіх панурых, змрочных сцэнарыяў. Усё, што робім мы з нашымі хаўруснікамі, павінна быць пачутае на Захадзе».

Пры гэтым ён упэўнены, што практычна ўсё, што робіць Захад, «выбудавана ў рэчышчы ўльтыматуму Расійскай Федэрацыі ва ўсіх кірунках».

У Мінск прыляцеў Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў стаў кавалерам ордэна Жарабца

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

Nashaniva.com