Вынеслі прысуд падлетку, які па п'янцы забіў свайго бацьку
У вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна пʼяны 15-гадовы хлопец пасварыўся з бацькам 21 кастрычніка 2023 года. У часе канфлікту разʼюшаны падлетак да смерці збіў мужчыну, і цяпер яму вынеслі прысуд.
25.06.2024 / 16:00
Жудасная гісторыя адбылася ў кастрычніку мінулага года ў вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна. Там 15-гадовы хлопец прыйшоў дадому са сваімі знаёмымі і піў з імі гарэлку. Бацькі ўвесь гэты час знаходзіліся ў суседніх пакоях. У нейкі момант паміж бацькам і сынам паўстаў канфлікт, падчас якога малады чалавек стаў збіваць свайго бацьку. У гэты час іншы таварыш здымаў расправу на мабільны тэлефон. Усяго эксперты налічылі не менш за 19 удараў.
На судзе хлопец сваю віну не прызнаў, казаў, што ў яго не было намеру забіваць бацьку. Тым не менш, Брэсцкі абласны суд прызнаў хлопца вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Найбліжэйшыя 9 гадоў малады чалавек правядзе за кратамі.
«Думаў, што здрадзіла». У Мастах муж ледзь не задушыў жонку, якая вярнулася з санаторыя
У Гомелі вынеслі прысуд маці за забойства двухгадовай дачкі
У Магілёве раскрылі забойства 24-гадовай даўніны. Фігурантам пагражае смяротнае пакаранне