Памёр музыка Шыфці Шэлшок, аўтар песні Butterfly
Амерыканскі музыка Сэт Бінзэр, больш вядомы пад псеўданімам Шыфці Шэлшок, памёр ва ўзросце 49 гадоў. На сайце медыцынскіх экспертаў Лос-Анджэлеса паведамляецца, што смерць наступіла 24 чэрвеня.
25.06.2024 / 16:25
Бінзэр — франтмэн і адзін з заснавальнікаў рэп-рок-гурта Crazy Town. Ён стварыў яго разам з Брэтам Мазурам у Каліфорніі ў 1999 годзе.
Crazy Town атрымала шырокую вядомасць пасля выхаду песні Butterfly у 2001 годзе. Кампазіцыя ўзначаліла амерыканскі хіт-парад Billboard Hot 100, а таксама чарты ў некаторых іншых краінах. Бінзэр — адзін з кампазітараў і аўтараў слоў гэтай песні.
Аднак жа наступны альбом гурта, выпушчаны ў 2002 годзе пад назвай Dark horse, праваліўся. Пасля таго гурт распаўся, а ў 2007-м абвясціў пра ўз'яднанне, пасля чаго гастраляваў, даючы невялікія канцэрты.
Трэці і апошні альбом The Brimstone Sluggers выйшаў ў 2015-м, але асаблівага поспеху не меў.
Вядома, што Сэт Бінзэр шмат гадоў змагаўся з нарказалежнасцю.
Ва ўзросце 101 года памерла маці Пеле
Памерла знакамітая французская актрыса Анук Эмэ