У Генпракуратуры прапануюць банкам увесці «астуджальны» перыяд для крэдытаў
Генпракуратура адмысловым лістом прапанавала Нацбанку змагацца з кібермахлярствам з дапамогай «астуджальнага» перыяду пры атрыманні крэдытаў фізічнымі асобамі. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік генпракурора Аляксей Стук, піша Myfin.by.
25.06.2024 / 18:57
Па словах Аляксея Стука, так званы «астуджальны» перыяд на суткі ці больш пры атрыманні анлайн-крэдытаў патрэбен, каб чалавек мог абдумаць сваё рашэнне, узважыць усе за і супраць, параіцца з роднымі і блізкімі. Гэта можа засцерагчы ад памылкі чалавека, які атрымлівае крэдыт пад уплывам вымагальніцтва або падману.
Як адзначыў намеснік генпракурора, у 2023 годзе колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў павялічылася на 23,5%, да 18 300. З іх больш за 21% складаюць махлярствы.
За 5 месяцаў 2024 года зарэгістравана амаль 8500 кіберзлачынстваў, летась за аналагічны перыяд іх было менш за 7000.
Мінчук думаў, што ратуе грошы, а страціў амаль 200 тысяч рублёў. Як так выйшла?
З-за памылкі інфакіёска мужчына пратэрмінаваў крэдыт. Як быць?
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай
Яшчэ адзін з беларускіх банкаў запусціў выдачу крэдытаў па QR-кодзе