Палітвязня Андрэя Любецкага пераводзяць на турэмны рэжым

Стала вядома, што 26 чэрвеня ў Бабруйску разгледзяць справу аб замене палітвязню Андрэю Любецкаму рэжыму ўтрымання на турэмны. Працэс будзе весці суддзя Павел Карцінін, піша «Вясна».

25.06.2024 / 20:34

Андрэй Любецкі

Сківічны хірург Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы №4 у Мінску. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей.

Палітвязня затрымалі 4 траўня 2021 года. У красавіку 2022-га суддзя Святлана Чарапанава прызначыла Андрэю Любецкаму пяць гадоў калоніі. Лекара абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Адбывае тэрмін ён у бабруйскай калоніі №2.

Сядзіць у камеры насупраць Бабарыкі. У якіх умовах трымаюць журналіста «Радыё Свабода» Ігара Лосіка

Вакол Марыі Калеснікавай у калоніі ствараюць інфармацыйны вакуум

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода

Палітвязню Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе

Nashaniva.com