Новым генеральным сакратаром Рады Еўропы абралі былога прэзідэнта Швейцарыі

Генеральным сакратаром Рады Еўропы ў наступныя 5 гадоў будзе былы прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі Ален Берсе. У другім туры галасавання на летняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу за яго аддалі 114 галасоў.

25.06.2024 / 21:35

Ален Берсэ. Фота: Wikimedia Commons

Эстонскі кандыдат Індрэк Саар набраў 85 галасоў, бельгіец Дзідзье Рэйндэрс — 46.

Раней гэтую пасаду 5 гадоў займала прадстаўніца Харватыі Марыя Пейчынавіч-Бурыч.

Ален Берсэ займаў пасаду прэзідэнта Швейцарыі ў 2018 і 2023 гадах. У гэтай краіне прэзідэнта абіраюць з ліку членаў Федэральнай рады, калектыўнага кіраўніцтва Швейцарыі, якое складаецца з сямі чалавек. Нават фармальна прэзідэнт там не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, ён толькі першы сярод роўных. Членам Федэральнай рады Берсэ быў з 2012 па 2023 гады.

Прэзідэнт Швейцарыі пакінуў пасаду, запісаўшы на развітанне смешнае ВІДЭА

Прэзідэнт Швейцарыі ўзяў удзел у тэхнапарадзе

Прэм'ер-міністр Нідэрландаў, найверагодней, стане новым кіраўніком НАТА

Nashaniva.com