У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет

Данія — Сербія — 0:0, Англія — Славенія — 0:0.

25.06.2024 / 23:54

У Хары Кейна на Еўра-2024 пакуль адзін гол. Зрэшы як і ў Мбапэ. Фота: Martin Meissner / AP

Англія і Славенія зганялі нічыю, якая задавальняла абедзве каманды.

Англія фінішавала першай, а Славенія па дадатковых паказчыках заняла другое месца. У Даніі — трэцяе і фаза чакання матчаў у іншых групах.

Англія — 5, Славенія — 3, Данія — 3, Сербія — 2.

У сераду завершыцца групавы этап.

А 19-й згуляюць каманды групы Е: Украіна — Бельгія і Румынія — Данія.

Усе каманды пасля двух тураў маюць па тры балы, але ёсць нюанс: розніца забітых і прапушчаных:

А 22-й згуляюць каманды групы F: Партугалія — Грузія і Турцыя — Чэхія

 Партугалія ўжо гарантавала сабе першае месца

Партугалія — 6, Турцыя — 3, Чэхія — 1 (розніца мячоў 2—3), Грузія — 1 (2—4)

Матчы 1/8 фіналу стартуюць 29 чэрвеня. Цягам чатырох дзён будзе па дзве гульні вечарам: а 19-й і 22-й.

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА

Італія здолела на апошняй хвіліне вырваць нічыю ў Харватыі ВІДЭА

Дзе цяпер самая сэксуальная фанатка ЧС па футболе ў Катары?

Nashaniva.com