Спорт55

Дзе цяпер самая сэксуальная фанатка ЧС па футболе ў Катары?

Харвацкая мадэль Івана Кнол стала вядомая пасля футбольнага чэмпіянату свету — 2022. Дзяўчына апранала на матчы ў мусульманскім Катары яркае і адкрытае адзенне ў колерах Харватыі, чым прываблівала адных і шакавала іншых. Што цяпер з балканскай красуняй?

Івана Кнол на матчы Іспанія-Харватыя. Фота: Jose Breton / Pics Action / NurPhoto via Getty Images

Зборная Харватыі трапіла ў групавы этап чэмпіянату Еўропы па футболе, які праходзіць цяпер у Германіі. Івана, як і на мінулым топ-турніры, вырашыла не губляць магчымасць пазаўзець за сваіх і заадно паказаць сябе. Цяпер дзяўчына ў Германіі, і яна ўжо зноў трапіла ў загалоўкі навін.

Усё пачалося перад першым матчам зборнай Харватыі на турніры. Гэта была гульня з Іспаніяй, і іспанцы нанеслі балканцам моцную паразу — 3:0. Перад гульнёй Івана дала інтэрв’ю нямецкаму рэсурсу MagentaTV, а пасля гутаркі накінулася на журналістку выдання Лаўру Вантора. 

Івана Кнол падчас гульні Харватыя-Албанія. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Харватка раскрытыкавала ў сацсетках знешнасць Ванторы. Яна напісала: «Дарагая Лаўра, калі б я так выглядала, я б заўсёды насіла толькі зімняе адзенне». Таксама Кнол назвала MagentaTV непрафесійным выданнем і папрасіла іх больш ніколі не звяртацца да яе з запытамі пра інтэрв’ю. Пазней Івана патлумачыла журналістам, што чула, быццам Вантора і яе калега дрэнна выказваліся пра яе ў эфіры.

Непрыемны эпізод не адбіў у харваткі жаданне заўзець за сваіх, хаця Харватыя пакуль што і знаходзіцца на апошнім месцы ў сваёй групе. Магчыма, гульня харватаў з італьянцамі ўвечары 24 чэрвеня дапаможа выправіць сітуацыю, тым больш што ў балканцаў будзе гарачая падтрымка ад Іваны. 

Май 2024-га, Івана Кнол на адным з этапаў Формулы-1 — Гран-Пры ў Маямі. Фота: Kym Illman / Getty Images

Але і ў час паміж матчамі яна не сядзіць без справы. Дзяўчына папрацавала дыджэйкай (яе другая прафесія) у Гамбургу і правяла багата часу сярод іншых фанатаў на Еўра. Паспявае яна і даваць інтэрв’ю розным медыя — скандалаў, як у выпадку з MagentaTV, пакуль не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • ануфрый
    24.06.2024
    у нас на весцы тых дзевак якія шмат малююцца называлі "маляванкамі", гэта было даўней, яшчэ за польскім часам
  • ЯНКА
    24.06.2024
    Насамрэч яна накінулася на Лаўру Вантору, а не Вантора (!).
  • Зоотехник
    24.06.2024
    обычный преносчик венерических заболеваний

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць