У НАТА будзе новы генеральны сакратар
Паслы краін НАТА зацвердзілі Марка Рутэ новым генеральным сакратаром альянсу.
26.06.2024 / 11:37
Марк Рутэ і Святлана Ціханоўская. Фота ОСЦ
Марку Рутэ 57 гадоў, ён узначальваў урад Нідэрландаў чатыры тэрміны запар з кастрычніка 2010 года.
Цяперашні генеральны сакратар НАТА, нарвежац Енс Столтэнберг ідзе ў адстаўку восенню. Генеральным сакратаром ён стаў у 2014 годзе.
Прэм'ер-міністр Нідэрландаў, найверагодней, стане новым кіраўніком НАТА
Марк Рутэ: Мяжа Балтыі з Расіяй і Беларуссю зʼяўляецца нашай калектыўнай мяжой
Прэзідэнт Румыніі адклікаў кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара НАТА