Сакратар Рады бяспекі Арменіі: Расія адабрала ў нас Нагорны Карабах і аддала яго Азербайджану

Сакратар Рады бяспекі Арменіі Армэн Грыгаран заявіў, што да вайны з Азербайджанам прывяла ў тым ліку поўная залежнасць Ерэвана ад Масквы.

26.06.2024 / 13:46

Армэн Грыгаран. Фота: Рада бяспекі Арменіі

Грыгаран выказаў меркаванне, што Нагорны Карабах адабрала менавіта Расія, піша armenpress.am.

«Гэта адбылося, калі мы цалкам залежалі ад Расіі. Расія прыйшла, адабрала ў нас Нагорны Карабах, вярнула яго Азербайджану, потым сышла, вось і ўся рэальнасць. Я сцвярджаю, што Расія захапіла Нагорны Карабах. Без дазволу Расіі вайны б не было», — растлумачыў сакратар Рады бяспекі.

Грыгаран распавёў, што ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Арменіі і Расіі ўпала з 96% да менш за 10%. Ён назваў гэтае рашэннем Расіі і абвінаваціў Маскву ў зрывах паставак у 2021-2022 гадах. 

Цяпер сакратар Рады бяспекі лічыць, што шлях да стабільнасці ляжыць праз збаўленне ад залежнасці ад Масквы.

«Калі Арменія поўнасцю залежала ад Расіі, хіба ў нас не была вайна? Была. Давайце зафіксуем, што з-за гэтай сітуацыі мы апынуліся ў вайне, мы спрабавалі гэтымі зменамі прынесці стабільнасць і ўпэўненыя, што гэтыя змены прывядуць да стабільнасці», — адзначыў Грыгаран.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней дапусціў выхад з АДКБ. Ён абвінаваціў Беларусь у планаванні вайны Азербайджана супраць Арменіі і заявіў, што больш не наведае краіну, пакуль там кіруе Лукашэнка.

Арменія не возьме ўдзелу ў наступным пасяджэнні АДКБ

«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»

Чаму Пашынян стаў рэзка крытыкаваць Лукашэнку?

Пасла Арменіі ў Беларусі адклікалі ў Ерэван для кансультацый 

Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка

Nashaniva.com