Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка
Вядомая даносчыца Вольга Бондарава спецыфічна адгукнулася на навіну, што з 9-ці беларускіх барцоў, якія здабылі алімпійскія ліцэнзіі, на Алімпіяду ў Парыж зможа адправіцца толькі адзін. Гэта стала для яе падставай яшчэ раз «паторгаць за вусы тыгра».
26.06.2024 / 16:45
Аб'ектам, на які скіраванае абурэнне Бондаравай, стаў зусім не Міжнародны алімпійскі камітэт, які прыняў рашэнне ад недапушчэнне беларускіх спартсменаў. Яна называе «манкуртамі» саміх гэтых спартсменаў, якія, на яе думку, «дзеля магчымых заходніх алімпійскіх плюшак распісаліся ў добраахвотнай адмове ад такога паняцця, як патрыятызм і гонар грамадзяніна».
Асабліва ж дасталася адзінаму беларусу, які пратачыўся праз вузкае перадалімпійскае сіта і цяпер адправіцца, як выказалася Бондарава, «да пацукоў і клапоў».
Яна пагардліва бярэ слова «беларус» у дачыненні ад Абубакара Хаслаханава ў двукоссе, лічачы, што «гэтаму што герб, што сцяг, што гімн наш, дзяржаўны — па барабану было першапачаткова, па ўсёй бачнасці, а цяпер-то ўжо тым больш. Едзе зарабляць, хоць пад сцягам Сурынама».
Хоць гэты ўраджэнец Дагестана прыехаў у Беларусь не нядаўна, а жыве ў ёй з дзяцінства.
Але галоўнае — напрыканцы Бондарава асмелілася жорстка наехаць на Нацыянальны алімпійскі камітэт, які ўзначальвае родны сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар.
«Пажадаем НАК РБ узмацніць патрыятычна-прапагандысцкую працу ў першую чаргу сярод сябе любімых, каб хоць у кагосьці зарадзілася разуменне таго, што ўсіх еўрагрантаў ад ЦУР не захапаеш. І мілы імі ў народзе не будзеш», — дзёрзка піша Бондарава, канстатуючы «разлажэнне ідэй патрыятызму ў нацыянальным спорце».
Вольга Бондарава ў сваёй прарасійскай і антыбеларускай рыторыцы ўжо не першы раз дазваляе сабе чапляць нават членаў сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Раней яна публічна назвала ягоную нявестку Ганну Лукашэнку (творчы псеўданім Ганна Сялук) «бэчэбэскай і змагаркай», за што пазней мусіла таксама публічна прабачацца, хоць і без належнай павагі.
Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі
«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі
Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай
Бондарава паскардзілася Пярцову на карупцыю ў Мінкульце — яе скаргу спусцілі ў Мінкульт