Яшчэ адзін зверскі прысуд. Настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай далі 5,5 гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Стала вядома пра прысуд, вынесены 24-гадовай настаўніцы кітайскай мовы Дар'і Хмяльніцкай. Праект Dissidentby паведаміў, што яе асудзілі на 5,5 года зняволення. Такі прысуд агучыла суддзя Алёна Ананіч, вядомая сваім удзелам у палітычных працэсах.

26.06.2024 / 17:00

Дар'я Хмяльніцкая. Фота з апошняга званка. Крыніца: Укантакце

Дар'і Хмяльніцкай 24 гады, яна родам з Мінска. Пасля заканчэння гімназіі яна паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у сваю альма-матэр, 23-ю гімназію ў Мінску, дзе выкладала кітайскую мову. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.

Дар'я Хмяльніцкая ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Затрымалі яе ўвосень 2023 года, абвінаваціўшы па двух артыкулах — ч. 1 арт 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Судзіць дзяўчыну пачалі 22 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе.

Маладзенькай беларускамоўнай настаўніцы пагражае да 10 гадоў турмы за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Сёння пачынаецца суд над настаўніцай 23-й гімназіі. Ёй пагражае да 10 гадоў зняволення

Прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

Nashaniva.com