Памёр 48-гадовы былы пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка

Як стала вядома выданню «Позірк», 24 чэрвеня ва ўзросце 48 гадоў ад сардэчнага прыступу памёр былы пасол Беларусі ў Германіі ў 2016-2024 гадах Дзяніс Сідарэнка, вызвалены ад пасады ўказам Аляксандра Лукашэнкі 11 сакавіка гэтага года.

26.06.2024 / 17:26

У МЗС пра смерць дыпламата чамусьці паведамілі толькі пасля таго, як яго пахавалі. Пры гэтым пра прычыну смерці нічога не паведамляецца.

Дзяніс Сідарэнка змяніў на пасадзе пасла Беларусі ў Германіі Андрэя Гіро, які памёр 17 лістапада 2015 года таксама ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання.

Экс-гулец мазырскай «Славіі» памёр ва ўзросце 42 гадоў

Памерла Дзіяна Чаркасава

Памерла Лідзія Савік

Nashaniva.com