Суп фо з ялавічынай — рэцэпт на выходныя

Сытны і смачны, суп фо на аснове ялавічнага булёну — улюбёная страва многіх, хто неабыякавы да азіяцкай кухні. Але як зрабіць яго дома?

06.07.2024 / 08:27

Фота: vecteezy

Фо — папулярны в'етнамскі суп, які гатуецца з пікантнага булёну, рысавай макароны, траў, спецый і мяса (звычайна ялавічыны або курыцы) і падаецца з талеркай свежых траў, парасткаў фасолі, нарэзанага перцу чылі і кавалачкамі лайма.

Традыцыйны рэцэпт — гэта складаны працэс, які ўключае ў сябе варку смажаных ялавічных костак, мяса і спецый у булёне на працягу некалькіх гадзін, каб атрымаць усе смакі і пажыўныя рэчывы.

Але ёсць больш просты і хуткі спосаб прыгатаваць суп фо дома.

Выкарыстоўваючы камбінацыю набытых у краме ялавічнага і курынага булёну, вы можаце прыгатаваць суп, які вельмі нагадвае традыцыйны фо. «Хуткі фо» можна зрабіць ўсяго за 45 хвілін, таму гэта добры варыянт абеду ці вячэры ў напружаны будні дзень.

 

Каб прыгатаваць хуткую версію супу фо, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Нарэжце адну з чвэртак цыбуліны як мага танчэй; адкладзіце ўбок. У вялікай каструлі давядзіце да кіпення ялавічны і курыны булён, тры чвэрткі цыбуліны, ваду, рыбны соус, імбір, палачку карыцы, цукар, аніс і гваздзіку. Паменшыце агонь да сярэдне-нізкага і тушыце, не накрываючы вечкам, на працягу 30 хвілін.
  2. Тым часам давядзіце да кіпення вялікі рондаль з вадой. Зніміце з агню і дадайце локшыну. Дайце пастаяць, рэгулярна памешваючы, каб локшына не прыліпла, пакуль яна не стане мяккай і гнуткай — 5—10 хвілін. Зліце ваду і добра прамыйце халоднай вадой. Адстаўце ўбок.
  3. У вялікай місцы працадзіце булён цераз дробнае сіта. Прыбярыце цвёрдыя часціцы і пераліце празрысты булён назад у рондаль.
  4. Давядзіце булён да кіпення і дадайце локшыну; гатуйце, пакуль локшына не стане мяккай, ад 30 секунд да хвіліны. З дапамогай шчыпцоў ці лапаткі дастаньце локшыну з каструлі і раўнамерна размяркуеце па місках.
  5. Паменшыце агонь да мінімуму і дадайце ў булён нарэзаную ялавічыну; тушыце, пакуль яна не перастане быць ружовай, каля хвіліны. З дапамогай шумоўкі ці лапаткі дастаньце ялавічыну з булёну і размяркуйце па місках. Пакаштуйце булён і, калі трэба, дадайце соль. Заліце локшыну і ялавічыну булёнам.
  6. Выкладзіце ў кожную міску дробна нарэзаную цыбулю, парасткі фасолі і лісце кінзы.
  7. Перад падачай на стол пакладзіце побач долькі лайма, дробна парэзаны перац чылі.

З чаго вараць і як называюць традыцыйныя беларускія супы

Чарговы трыумф халадніка. Гісторыя і рэцэпты самай летняй стравы

«Пакаштаваў беларускі рамэн — макарона ў мачы». Японец у Мінску вядзе дзіўны тыкток

Як прыгатаваць суп з фрыкадэлькамі з усходнім акцэнтам РЭЦЭПТ

Nashaniva.com