Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?
Рэйтынг самых бедных краін у Еўрасаюзе склалі швейцарскія эканамічныя інстытуты Credit Suisse і UBS. Эксперты склалі рэйтынг, узяўшы за аснову статыстыку па кошту нерухомасці і пакупніцкай здольнасці насельніцтва краін ЕС. Пры гэтым у даследаванні адзначаецца, што ў некаторых дзяржавах розніца ў даходах на аднаго чалавека адрозніваецца ў 10 разоў, піша Thinktanks.by.
27.06.2024 / 22:38
Румынскі пейзаж. Фота: ROMAN FRIPTULEAC / vecteezy.com
Паводле даных даследавання, найменш забяспечаныя краіны знаходзяцца ва Усходняй Еўропе і на Балканах. Напрыклад, першае месца ў рэйтынгу заняла Румынія, дзе даход на аднаго чалавека ў дзевяць разоў ніжэйшы, чым у Даніі.
Топ-5 самых бедных краін у ЕС выглядае наступным чынам:
- Румынія (42 тысячы еўра на чалавека);
- Балгарыя (44 тысячы еўра на чалавека);
- Польшча (50 тысяч еўра на чалавека);
- Венгрыя (56 тысяч еўра на чалавека);
- Славакія (58 тысяч еўра на чалавека).
Найбольш жа багатыя краіны Еўрасаюза:
- Люксембург (556 тысяч еўра на чалавека);
- Данія (389 тысяч еўра на чалавека);
- Нідэрланды (340 тысяч еўра на чалавека);
- Бельгія (335 тысяч еўра на чалавека);
- Францыя (296 тысяч еўра на чалавека).
Хоць рэйтынг выйшаў у 2024 годзе, даныя для даследавання выкарыстоўваліся за 2022 год.
У Еўропе яшчэ ёсць мясціны, дзе можна пабачыць аранне на валах ФОТАФАКТ