У Тамбоўскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза

Невялікі пажар быў лакалізаваны, ахвяр няма.

28.06.2024 / 08:14

У Тамбоўскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза, пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёну Максім Ягораў.

Паводле яго слоў, «невялікі пажар» быў лакалізаваны, ахвяр няма. У выпадку неабходнасці жыхароў найбліжэйшага населенага пункта (ён знаходзіцца за тры кіламетры ад нафтабазы) эвакуююць, заявіў губернатар.

Мінабароны РФ раніцай паведаміла аб 25 перахопленых і знішчаных дронах над рознымі рэгіёнамі Расіі. Тамбоўскай вобласці сярод іх няма.

Па версіі ваеннага ведамства, 12 БПЛА былі перахоплены і знішчаны над Бранскай вобласцю, дзевяць — над Смаленскай, два — над Курскай, па адным — над Варонежскай і Растоўскай абласцямі, піша Медуза.

З'явіліся здымкі наступстваў удару ўкраінскіх дронаў па расійскай нафтабазе ў Адыгеі

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

Беспілотнікі атакавалі чарговую нафтабазу ў Краснадарскім краі Расіі

Nashaniva.com