З'явіліся здымкі наступстваў удару ўкраінскіх дронаў па расійскай нафтабазе ў Адыгеі
Руская служба «Радыё Свабода» апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць наступствы нядаўняга ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў па нафтабазе ў пасёлку гарадскога тыпу Энем у Адыгеі.

Скрыншот з відэа
На фотаздымках відаць, што разбураны прынамсі адзін будынак і пашкоджаны ангар побач з ім. Самі бакі з палівам, як выглядае, не пацярпелі.
Як вядома, у ноч на 20 чэрвеня падраздзяленні Узброеных сіл Украіны і Службы бяспекі Украіны атакавалі склад гаруча-змазачных матэрыялаў у Тамбоўскай вобласці, а таксама нафтабазу «Энемская», якая знаходзіцца ў Рэспубліцы Адыгея.
У раёне нафтабазы «Энемская» было зафіксавана прынамсі пяць выбухаў, пасля чаго пачаўся пажар.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары