У Чашніцкім раёне на вулічныя шыльды дадалі беларускую мову
Мясцовыя ўлады выканалі абяцанне.
28.06.2024 / 10:58
Фота: fotobel.by
Як мы пісалі раней, чыноўнікі Чашніцкага раёну ў красавіку 2024 года адказалі на зварот актывістаў Ігара Случака і Аліны Нагорнай з прапановай дадаць беларускую мову на шыльды.
У лісце за подпісам намесніка старшыні Чашніцкага райвыканкама паведамлялася, што такая работа будзе праведзена да 1 мая гэтага года.
Цяпер Ігар Случак падзяліўся новым лістом, у якім чыноўнік паведамляе, што «рускамоўныя вулічныя шыльды, паказальнікі адрасоў і напрамкаў з дубляваннем на беларускай мове замененыя».
Такім чынам, цяпер у горадзе шыльды на дзвюх мовах.
У Чашніках чыноўнікі пагадзіліся дадаць беларускую мову на вулічныя паказальнікі
Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі