Свет55

Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі

Шыльды будуць рознага колеру, але ў адным стылі. Да назвы вуліц і нумара дома дадасца яшчэ і лагатып раёна, піша БелТА.

Фота: БелТА

Усяго ў 2024 годзе ў сталіцы плануюць павесіць больш за 2,2 тысячы адрасных шыльдаў у колерах: зялёная мята, блакітны, сіне-зялёны, ультрамарын, аранжавы, жоўта-зялёны.

Новыя аншлагі з'явяцца, у прыватнасці, на вуліцах Валадарскага, Маркса, Леніна, Кісялёва, Сурганава, Багдановіча.

«Кожнай вуліцы прысвоены свой колер, яны пранумараваны па ўніверсальнай табліцы RAL, каб адценні не адрозніваліся ў розных раёнах. Макеты ўзгодненыя Упраўленнем архітэктуры і будаўніцтва раённых адміністрацый», — распавялі ў мінскім ЖКГ.

Дарэчы, шыльды заменяць на жылых дамах і адміністрацыйных будынках. Таксама адновяць нумарныя знакі на фасадах.

Работы па замене пачаты ў 2023 годзе — заменены 266 адрасных шыльдаў.

Каментары5

  • Цім
    03.05.2024
    Дарэчы, дому па вул. Энгельса, 28 больш падышла бы шыльда іншага колеру. Можа, аранжавая. Разумею, што гэта справа густу )
  • дочка Максима Дизайнера
    03.05.2024
    навошта літары ў слове "вуліца" рабіць амаль такога памеру, як назвы?
    не кажучы ўжо пра "мастацкую" вартасць гэтага аншлагу - не сучасна. і нечытэльна (не гледзячы на памер лічбаў)
  • Меркаванне
    03.05.2024
    Цім, дому па вул. Энгельса, 28 падышла б шыльда з іншай назвай вуліцы. Не саўкова-камуністычнай.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць