Наталля Эйсмант прызналася, што моцна пахудзела

І расказала, як у яе гэта атрымалася.

28.06.2024 / 13:01

Наталля Эйсмант у чэрвені 2024 года. Скрыншот БТ

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант у перадачы «Скажынемаўчы» на БТ расказала пра свой вопыт пахудзення.

Эйсмант заўважыла, што пытанне пра тое, як ёй удалося пахудзець, ёй задаюць апошнія паўгода.

«Коратка. Сіла волі і ніякага махлярства. Вельмі важны ўнутраны настрой. Важна сказаць сабе: «Цяпер ці ніколі», як вучыла [балерына] Мая Плісецкая. І ўсё», — расказала Эйсмант і дадала:

«Азіраючыся назад, я проста здзіўляюся, наколькі ў маім выпадку гэта было нескладана. Хаця напачатку здавалася проста непад'ёмным. І ў мяне, як ва ўсіх, такіх спробаў было вельмі шмат».

Наталля Эйсмант у красавіку 2023 года. Скрыншот БТ

Дадамо, што злыя языкі звязвалі пахудзенне прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі з чароўным дацкім прэпаратам «Аземпік».

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць

Прэс-сакратарка Лукашэнкі носіць гадзіннік за 20 тысяч еўра

Nashaniva.com