Нерухомасць праваабаронцы Стэфановіча зноў не ўдалося прадаць з малатка

На аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне» зноў спрабавалі прадаць нерухомасць палітвязня Валянціна Стэфановіча, аднак ахвотных яе набыць ізноў не знайшлося, заўважыла «Люстэрка».

28.06.2024 / 16:05

Фота: e-auction.by

На таргі выстаўленая арыштаваная 1/7 частка адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, якая належыць палітвязню Валянціну Стэфановічу. Першы раз яе спрабавалі прадаць у красавіку гэтага года за 33,3 тысячы рублёў, але тады пакупнікоў не знайшлося.

На другім аўкцыёне, які прайшоў 25 чэрвеня, пачатковую цану зменшылі да 26 640 рублёў. Аднак і гэтым разам не было ахвотных набыць маёмасць, забраную ў палітвязня.

Раней праваабаронцы «Вясны» паведамлялі, што памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончай арганізацыі. Яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій, выстаў.

Акрамя таго, раней двойчы выстаўлялі на продаж мінівэн Citroen C4 Picasso 2016 года выпуску, які належыць таму ж Стэфановічу. З першага разу яго таксама не прадалі, але ў выніку забраную ў палітвязня машыну ўдалося збыць за 42 000 рублёў. 

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода

Зноў выставілі на таргі нерухомасць праваабаронца Стэфановіча

На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»

Nashaniva.com