У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 

Па рашэнні гарадскіх дэпутатаў ва ўкраінскім Чарнігаве ўсталявалі памятную шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.

29.06.2024 / 19:49

Фота: 0462.ua

Шыльду ўсталявалі на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны праз Беларусь. 

Ініцыятарам усталявання мемарыяльнай дошкі выступіў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

Вуліца, на якой ушанавалі памяць беларускага нацыянальнага героя, аднаго з кіраўнікоў антырасійскага паўстання 1863-1864 гадоў, раней насіла назву загінулага ў 1943 годзе на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці савецкага палкоўніка Сяргея Смірнова. Цяпер жа яна таксама носіць імя Кастуся Каліноўскага, як таксама прылеглы завулак.

Раней паведамлялася, што на мемарыяльнай шыльдзе будзе прысутнічаць цытата з Кастуся Каліноўскага на беларускай мове. Яна сапраўды ёсць:

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе».

У Чарнігаве паставяць мемарыяльную шыльду Кастусю Каліноўскаму з цытатай па-беларуску

У Чарнігаве з'явіліся вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага

«Зваротаў усё больш». Гігін анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Nashaniva.com