Як жыла жанчына пад Чавусамі, якую 20 гадоў лічылі памерлай?

Нядаўна пад Чавусамі знайшлі жанчыну, якую суд 20 гадоў прызнаў памерлай. Так выйшла, што яна засталася з пашпартам СССР і не атрымала беларускі.

30.06.2024 / 16:29

Галіна, якая 20 гадоў па паперах лічылася памерлай. Скрыншот відэа АНТ

Дэталі расказалі ў эфіры АНТ.

Галіна нарадзілася ў горадзе Бяроза (Брэсцкая вобласць). У 90-х яна двойчы трапляла ў калонію — за забойства, а пасля за крадзеж. Старыя савецкія дакументы пасля вызвалення яна не памяняла.

Са сваякоў у Галіны былі малодшая сястра і сын (але Галіну пазбавілі бацькоўскіх правоў). Жылі яны ў Бярозе. Сястра адмовілася пускаць Галіну ў кватэру. Пасля гэтага яны не камунікавалі. 

Жанчына жыла ў розных месцах, пакуль не пасялілася ў вёсцы Пуцькі Чавускага раёна ў сваёй сяброўкі Алесі.

У 2004 годзе суд Бярозаўскага раёна абвясціў жанчыну памерлай і мясцовы ЗАГС выдаў пасведчанне аб яе смерці.

Некалькі месяцаў таму камісіяй па пажарнай бяспецы правяла праверку ў Алесі — там і адшукалася Галіна.

Суд ужо адмяніў рашэнне, якое прызнала жанчыну памерлай. Галіна можа атрымаць пашпарт і афіцыйна працаўладкавацца.

Сама жанчына лічыць, што гэта малодшая сястра прыдумала прызнаць яе памерлай, каб самой атрымаць спадчыну ад бацькоў, якіх ужо няма. Галіна хоча вярнуць сваю долю спадчыны і палепшыць адносіны з сынам.

Пад Чавусамі знайшлі жанчыну, якую 20 гадоў таму суд… абвясціў памерлай

Nashaniva.com