Грошы на забойства расійскага лётчыка ў Іспаніі, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, перадалі расійскія дыпламаты

Да аперацыі маглі быць датычны расійскія шпіёны ў Аўстрыі, піша The Wall Street Journal. Выданне называе Вену новым шпіёнскім цэнтрам Расіі ў Еўропе.

30.06.2024 / 18:24

Максім Кузьмінаў. Фота: ГУР Мінабароны Украіны

За апошнія два гады колькасць расійскіх дзяржаўных служачых у Аўстрыі павялічылася да 500 чалавек, больш за палову з якіх складаюць дыпламаты і адміністратары. Паводле ацэнак прадстаўнікоў аўстрыйскай разведкі, да паловы з іх з'яўляюцца шпіёнамі.

У цяперашні час Вена з'яўляецца базай для расійскіх таемных аперацый, уключаючы фінансаванне забойстваў, дыверсій і вярбоўкі па ўсёй Еўропе, а таксама прамысловага шпіянажу і аперацый па аказанні ўплыву, лічаць крыніцы WSJ.

Адна з аперацый, да якой лічаць датычнымі расійскіх шпіёнаў у Аўстрыі, — забойства пілота Максіма Кузьмінава, які перагнаў расійскі вайсковы верталёт Мі-8 ва Украіну, а пасля жыў у Іспаніі. Там яго і забілі — выпусцілі ў мужчыну шэсць куляў на паркоўцы, а затым пераехалі яго на пазадарожніку. Як паведамляюць заходнія службы бяспекі, кілерам заплацілі наяўнымі, якія перадалі расійскія дзяржаўныя службоўцы з Вены.

Са слоў прадстаўніка аўстрыйскай разведкі, Расія адпраўляе вялікія аб'ёмы наяўных грошай на аўто ў суседнія краіны, такія як Літва. Адтуль аўстрыйскія дыпламаты перапраўляюць іх па Еўропе, часта ў дыпламатычнай пошце, якую паліцыя не можа праверыць.

Як у Іспаніі забілі лётчыка Кузьмінава, што перагнаў ва Украіну расійскі верталёт, і што магло яго выдаць

Іспанскія спецслужбы не сумняюцца, што за забойствам лётчыка Максіма Кузьмінава стаіць Масква

Лётчык Кузьмінаў жыў у Іспаніі па пашпарце на імя 33-гадовага Ігара Шаўчэнкі

Nashaniva.com