Свет55

Іспанскія спецслужбы не сумняюцца, што за забойствам лётчыка Максіма Кузьмінава стаіць Масква

Аднак улады Іспаніі пакуль вельмі асцярожна падыходзяць да здарэння і не вылучаюць абвінавачванняў у адрас Крамля, указваючы на ​​тое, што спачатку павінна завяршыцца расследаванне.

Максім Кузьмінаў. Фота: ГУР Мінабароны Украіны

Мадрыд гатовы «даць рашучы адказ» Расіі, калі будуць сабраны дастатковыя доказы яе датычнасці да забойства, піша Радыё Свабода са спасылкай на El Pais.

Цела Максіма Кузьмінава было знойдзена 13 лютага на пандусе камунальнага гаража ў горадзе Вільяхояс у правінцыі Алікантэ на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Іспаніі. Ён быў застрэлены, а потым яго пераехалі яго ж аўтамабілем. Выканаўцы ўцяклі з месца злачынства.

У забітага быў знойдзены ўкраінскі пашпарт на імя Ігара Шаўчэнкі, аднак, паводле звестак іспанскіх СМІ, грамадзянская гвардыя Іспаніі першапачаткова западозрыла, што забіты карыстаўся падробленымі дакументамі.

Іспанскія ўлады афіцыйна асобу забітага не пацвярджалі, але крыніцы El País у паліцыі Алікантэ пацвярджаюць, што гэта быў Кузьмінаў. Яго гібель пацвердзілі таксама ў Галоўным упраўленні разведкі Украіны, а ўскосна — і расійскія ўлады.

Кіраўнік Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін назваў Кузьмінава «маральным трупам», а намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у адказ на пытанне аб смерці былога лётчыка сказаў: «Сабаку — сабачая смерць».

Першымі аб смерці Кузьмінава паведамілі прарасійскія крыніцы. Як піша El Pais са спасылкай на крыніцы, «Масква дадала галоснасці яго забойству, бо яно ўзорнае», гэта значыць можа служыць папярэджаннем для іншых магчымых дэзерціраў.

Газета адзначае, што гаворка магла ісці і пра помсту за двух расійскіх лётчыкаў, якія не ведалі пра план уцёкаў і былі забітыя пасля таго, як верталёт прызямліўся ва Украіне.

Як адзначае El País, іспанскія спецслужбы па сутнасці не сумняваюцца ў датычнасці Расіі і не ўпэўненыя толькі ў тым, якая менавіта з расійскіх спецслужбаў здзейсніла забойства — СЗР, ФСБ або Галоўнае ўпраўленне Генштаба (ГРУ).

Пры гэтым крыніцы ў іспанскіх спецслужбах прызнаюць, што следству вельмі складана будзе знайсці прамыя доказы дачынення Расіі, бо, па ўсёй верагоднасці, злачынства ўчынілі наёмныя забойцы, якія ўжо пакінулі Іспанію. Апытаныя крыніцы не вераць у прамы ўдзел расійскіх агентаў, якія знаходзяцца ў Іспаніі, і схіляюцца да версіі пра наёмных забойцаў.

Газета таксама адзначае, што Кузьмінаў жыў у Іспаніі па падробленых дакументах, і ўлады краіны, відаць, не мелі паняцця аб знаходжанні ў Іспаніі былога расійскага вайскоўца і, адпаведна, не давалі яму абароны. Газета сцвярджае таксама, што «вылічыць» Кузьмінава маглі з-за яго перапіскі з яго былой дзяўчынай, якая заставалася ў Расіі — ён прама запрашаў яе прыехаць у Іспанію.

У публікацыі пералічваюцца шматлікія выпадкі забойстваў за мяжой супернікаў расійскіх уладаў ці перабежчыкаў з ліку супрацоўнікаў спецслужбаў ці замахаў на іх. Адзначаецца, што ў Іспаніі такое адбылося ўпершыню.

Кузьмінаў — капітан расійскай арміі, выпускнік Сызранскага авіяцыйнага вучылішча. 28-гадовы вайсковец, паводле ўласных сцвярджэнняў, выступаў супраць вайны ва Украіне і звязаўся з украінскімі спецслужбамі.

9 жніўня ён пераляцеў на падкантрольную ўладам тэрыторыю Украіны на верталёце, які перавозіў запчасткі для знішчальніка.

Разам з ім на борце знаходзіліся два старшыя лейтэнанты: 35-гадовы штурман Хушбахт Турсунаў і 28-гадовы тэхнік Мікіта Кір'янаў. Яны не ўдзельнічалі ва ўцёках і былі забітыя, як сцвярджаецца, пры спробе збегчы на ​​расійскую тэрыторыю.

У сюжэце дзяржаўнага тэлеканала «Расія 1» карэспандэнт Сяргей Зенін сцвярджаў, што афіцэры спецназа Мінабароны атрымалі загад аб забойстве Кузьмінава. Адзін з іх сцвярджаў, што лётчыка знойдуць і пакараюць «па ўсёй строгасці закону нашай дзяржавы за здраду», а другі дадаў, што Кузьмінаў «да суда не дажыве».

Каментары5

  • Влад
    22.02.2024
    Здесь вопросов больше к властям самой Испании что не смогли по горячим следам поймать убийц и самому Кузьмину что так глупо подставился.
  • бабруйчанін
    22.02.2024
    Толькі мне падаецца ці яшче нехта мае падобныя думкі меркавання..Гєтага хлопчыка здау нехта з гУр за добрыя €$ каб падзарабіць Ніколі нквд кгб фсб ні " скупілась" каб пакараць " здраднікау " па іх панняцях а в Украіне каб " падзарабіць" па хуткаму)) Толькі у мяне падобныя адчування??))
  • Л
    22.02.2024
    бабруйчанін, ну канторскім відней на каго цень кінуць

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы39

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы39

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць