Служба бяспекі Украіны заявіла, што перадухіліла спробу дзяржаўнага перавароту
Як паведамляе СБУ, спецслужбы затрымалі правакатараў, якія рыхтавалі беспарадкі ў Кіеве.
01.07.2024 / 10:41
«Пад выглядам правядзення так званага «веча» зламыснікі планавалі абвясціць пра адхіленне ад улады дзейнага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Украіны. Затым яны спадзяваліся захапіць будынак Вярхоўнай Рады Украіны і заблакаваць яе працу», — гаворыцца ў паведамленні ў СБУ.
Паводле СБУ, затрыманыя рыхтавалі правакацыі ў Кіеве 30 чэрвеня гэтага года.
Паводле звестак следства, групу ўзначальваў сузаснавальнік грамадскай арганізацыі, якая яшчэ з 2015 года вядомая сваімі антыўкраінскімі акцыямі.
Каб сабраць людзей, арганізатары павінны былі зладзіць у цэнтры сталіцы нібыта мірны сход. Але большасць удзельнікаў мерапрыемства хацелі выкарыстаць, не раскрываючы ім сапраўдныя намеры.
Затрыманым пагражае да 10 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.
Асуджаны ва Украіне мітрапаліт РПЦ вызваліўся і аб'явіўся ў Беларусі
«Вайна паказала, што на баку Захаду стаіць меншасць. А Арменію Расія так проста не пакіне»
Дракахруст патлумачыў, чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы