Памёр герой Беларусі Васіль Равяка
Кіраўніку паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне было 75 гадоў.
01.07.2024 / 13:02
Заслужаны работнік Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Равяка доўгі час узначальваў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне.
Васіль Равяка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў Рабцы Хойніцкага раёна. Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны тэхнікум, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут; Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).
Пачаў працаваць заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Заазер’е» Акцябрскага раёна. Потым перабраўся ў калгас «Прагрэс» Гродзенскага раёна, таксама быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама партыі.
З 1995 года быў старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна.
Экс-гулец мазырскай «Славіі» памёр ва ўзросце 42 гадоў