Пасля рэканструкцыі адкрылі новую дарогу з Мінска ў Жодзіна

Пасля рэканструкцыі адкрылі ўчастак дарогі Р-53 ад Смалявічаў да Жодзіна. Цяпер дарога туды з Мінска стала чатырохпалоснай, паведамляе Мінтранс.

01.07.2024 / 22:43

Фота: mintransbelarus

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў, што далей гэтую дарогу будуць працягваць ад Жодзіна да Барысава. Работы завершаць у 2026 годзе. Падчас рэканструкцыі выкарыстоўваюць даўгавечнае цэментабетоннае пакрыццё.

У 2024 годзе таксама збіраюцца рэканструююць участак дарогі М-3 ад Лагойска да Плешчаніц, палову ўчастка Р-46 ад Лепеля да Полацка з боку Полацка, аб'язную дарогу каля Ліды, а таксама скончаць капітальны рамонт Р-46 ад Полацка да мяжы з Расіяй.

Паводле слоў Галоўчанкі, 2023 годзе ў краіне адрамантавалі больш за 3 тыс. кіламетраў дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння. На 2024-ы запланавалі рамонт больш за 5 тыс. кіламетраў дарог.

Жыхар Камянца перакрыў вуліцу калючым дротам, каб паскорыць рамонт дарогі

«Я проста ў ах*і». Памятаеце відэа пра стан дарог у Гомельскай вобласці? Пракуратура завяла крыміналку на дарожнікаў

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

На паўтара года перакрылі на рамонт адну з рэспубліканскіх трас

Nashaniva.com