Мінск за год палепшыў паказчыкі па якасці жыцця
У першым паўгоддзі 2024 года Мінск заняў 122 месца ў рэйтынгу гарадоў па якасці жыцця ад партала Numbeo. Гэты партал фармуе рэйтынгі на аснове апытанняў карыстальнікаў сайта за апошнія 36 месяцаў, піша Thinktanks.com.
02.07.2024 / 18:41
Мінск
Індэкс гарадоў па якасці жыцця спецыялісты складалі, улічваючы восем паказчыкаў: індэкс пакупніцкай здольнасці, кошт нерухомасці адносна даходаў насельніцтва, індэкс бяспекі, аховы здароўя, кошт жыцця, індэкс трафіку транспарту, забруджванне і клімат.
Паводле абноўленых звестак, Мінск набраў 130 балаў у індэксе якасці жыцця. У 2023 годзе Мінску было прысвоена 116 балаў.
У 2024 годзе сталіца Беларусі апынулася на адным узроўні па якасці жыцця з украінскім Львовам. Больш за ўсё Мінск набраў балаў у катэгорыі «Забруджванне і клімат», менш за ўсё — «Пакупніцкая здольнасць».
На першым месцы ў рэйтынгу апынуўся горад Гаага ў Нідэрландах, на другім — Люксембург, на трэцім — нідэрландскі Эйндховен.
Беларусь і Мінск патрапілі ў сусветны рэйтынг коштаў на кватэры. На якіх месцах?
Мінск увайшоў у тройку самых крыміналізаваных гарадоў Усходняй Еўропы
У Беларусі самае таннае таксі ў Еўропе
Мінск увайшоў у топ самых танных для жыцця гарадоў Еўропы
Беларусь увайшла ў топ-5 краін з найменшымі цэнамі на яблыкі